Belavia аднаўляе палёты ў Дубай
- 16.05.2026, 13:33
Першы рэйс адбудзецца 22 мая.
Belavia абвясціла, што ўжо дакладна адновіць палёты ў Дубай, пасажыры могуць набываць квіткі.
У раскладзе запланаваныя рэйсы два разы на тыдзень на Boeing 737. Першы палёт адбудзецца 22 мая.
З Мінска самалёты будуць вылятаць а 03:20. Прыбыццё ў Дубаі — а 11:10. Зваротны рэйс адпраўляецца а 12:25. Пасажыры прызямляцца ў беларускай сталіцы а 18:35.
Аднак у авіякампаніі раяць правяраць час адлёту на сайце напярэдадні рэйса.
Рэйсы ў Аман
Восенню 2026 года ў беларускіх турыстаў можа з’явіцца (ці вярнуцца) яшчэ адзін экзатычны накірунак. Ідзе гаворка пра прамыя авіярэйсы ў Аман.
Пасля часовай паўзы, выкліканай нестабільнасцю на Блізкім Усходзе, афіцыйныя асобы гэтай краіны з візітам наведалі Мінск. Абмяркоўвалі як аднаўленне чартарных рэйсаў у Салалу, так і запуск прамых рэйсаў у сталіцу султаната — Маскат.
Такім чынам, калі рэгіянальная сітуацыя дазволіць, беларусы змогуць не толькі лётаць на курорты Амана, але і знаёміцца з яго гістарычным і культурным цэнтрам.