Украінскія дэсантнікі адбілі «банзай-атаку» афрыканскіх наймітаў РФ
- 16.05.2026, 14:59
Акупантаў ліквідавалі разам з матацыкламі і квадрацыкламі.
Байцы 77-й аэрамабільнай брыгады падраздзялення «RUBAKA» ДШВ УСУ адбілі штурм акупантаў у зоне сваёй адказнасці.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, праціўнік спрабаваў прарвацца на мататэхніцы адразу з некалькіх напрамкаў.
Падчас няўдалай «банзай-атакі» акупанты таксама выкарыстоўвалі жывую сілу з афрыканскіх наймітаў, аднак гэта не дапамагло ім дасягнуць поспеху.
У выніку баявых дзеянняў украінскія абаронцы знішчылі:
3 матацыклы;
1 квадрацыкл;
8 акупантаў.
Кадрамі бою вайскоўцы падзяліліся ў сваім Telegram-канале.