БАТЭ выйграў Кубак Беларусі па футболе
- 16.05.2026, 18:37
Лёс трафея вырашыўся ў серыі пенальці.
Завяршыўся фінальны матч Кубка Беларусі сезона 2025/2026, у якім сустракаліся мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. Гульня прайшла на «Нацыянальным футбольным стадыёне Рэспублікі Беларусь» у Мінску. Перамогу святкавалі футбалісты БАТЭ.
Першы мяч у матчы забіў паўабаронца «Дынама» Арцём Сакалоўскі на 28-й хвіліне. На 63-й хвіліне нападнік БАТЭ Кірыл Апанасевіч зраўняў лік. У астатні асноўны і дадатковы час матчу лік не змяніўся — 1:1. А ў серыі пасляматчавых пенальці дакладней былі футбалісты БАТЭ — 8:7.
У папярэднім раўндзе турніру БАТЭ перамог «Славію-Мазыр» (1:0, 2:0), а мінскае «Дынама» перайграла «МЛ Віцебск» (2:0, 1:0).
БАТЭ стаў уладальнікам трафея ў шосты раз у сваёй гісторыі, што з'яўляецца рэкордам турніру.