Знакаміты зубр на М-1 «пачаў дыхаць» парай
- 16.05.2026, 18:57
Відэафакт.
На трасе М-1 можна было ўбачыць, як з велізарнай скульптуры зубра пайшла пара. Што адбылося, расказаў тэлеграм-канал «#1рэгіён».
Так, 16 мая паведамілі, што зубр на М-1 зноў «дыхаў» парай. Кантрольныя выпрабаванні новай функцыі праводзілі спецыялісты глыбокай ноччу.
На відэа паказалі, як са скульптуры на трасе Мінск-Брэст вырываліся клубы пары.
— Зусім хутка зубр будзе пастаянна «дыхаць» парай, вітаючы і праводзячы падарожнікаў, — удакладніў тэлеграм-канал «#1рэгіён».