BE RU EN

Ці атакавалі Узброеныя сілы Украіны Крымскі мост?

  • 16.05.2026, 22:55

Яго перакрывалі амаль на 11 гадзін.

У акупаваным Крыме 16 мая часова перакрывалі рух па Крымскім мосце з боку Керчы ў напрамку тэрыторыі Расіі. Пра гэта паведамляе прапагандысцкае агенцтва «РИА Новости».

Паводле дадзеных выдання, абмежаванне руху ўводзілі «з меркаванняў бяспекі».

З-за перакрыцця былі затрыманыя 12 пасажырскіх цягнікоў: некаторыя саставы прастойвалі па сем–восем гадзін, пакуль рух не аднавілі каля 13:00 у суботу.

Прычыны часовага закрыцця афіцыйна не ўдакладняюцца. Пры гэтым у Мінабароны РФ раней заяўлялі, што ў ноч і раніцу таго дня Расію, уключна з акупаваным Крымам, атакаваў 151 беспілотнік.

Апошнія навіны