Украінка Світоліна стала пераможцай прэстыжнага турніру WTA ў Рыме
- 17.05.2026, 5:55
Яна абгуляла амерыканку Гаўф.
Першая ракетка Украіны Эліна Світоліна (№10 WTA) перамагла на грунтавым турніры WTA 1000 у Рыме (Італія).
Саперніцай украінскай тэнісісткі ў фінале стала чацвёртая ракетка свету Коры Гаўф з ЗША.
Першы сэт Эліна пачала з прайгрышу на сваёй падачы, але крыху пазней змагла зрабіць брэйк і зраўняць лік. У пэўны момант Гаўф вяла 4:2, аднак Світоліна здзейсніла яркі камбэк і выйграла чатыры геймы запар. Гэта дазволіла ёй узяць першы сэт — 6:4.
Другі сэт праходзіў без памылак, толькі пасля 5:5 дзяўчаты абмяняліся брэйкамі. Сэт перайшоў на тай-брэйк, дзе Гаўф прымусіла ўкраінку памыляцца, што ў выніку прынесла ёй перамогу — 7:6.
Гульня перайшла ў трэці сэт, дзе першай брэйк зрабіла Эліна. Потым Світоліна зрабіла яшчэ адзін брэйк і на сваёй падачы выйграла фінал — 6:2. Эліна трэці раз у кар'еры стала чэмпіёнкай турніру WTA 1000 у Рыме.