Трамп паабяцаў Ірану «вельмі цяжкія часы»
- 17.05.2026, 8:58
Калі Тэгеран не заключыць пагадненне.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Ірану «будзе вельмі цяжка», калі краіна так і не заключыць пагадненне з Вашынгтонам.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на яго тэлефоннае інтэрв'ю для BFMTV.
Паводле слоў Трампа, ён не ведае, ці дасягнуць бакі пагаднення ў найбліжэйшы час. Але даў зразумець, што для Тэгерана ў такім разе будуць наступствы.
«Я паняцця не маю, ці зробяць яны гэта. Калі не, іх чакаюць вельмі цяжкія часы, вельмі цяжкія часы. Ім лепш заключыць пагадненне», — сказаў Трамп.