Пажар на АЗС, знявечаныя дамы і аўто: РФ атакавала Харкаў, Дняпро і Запарожжа
- 17.05.2026, 9:17
Сталі вядомыя наступствы начнога ўдару.
У ноч на 17 мая расійскія войскі нанеслі ўдар «Шахедамі» па Харкаве, Запарожжы і Дняпры, у выніку чаго ва ўсіх гарадах зафіксаваныя разбурэнні. Ёсць параненыя, піша «Фокус».
У Харкаве ад аднаго выбуху адразу ўспыхнула сем аўтамабіляў, паведаміў мэр Ігар Тэрэхоў.
«У выніку трапляння варожага «шахеда» адбылося ўзгаранне сямі аўтамабіляў. Яшчэ каля дзесяці аўтамабіляў атрымалі пашкоджанні», — напісаў Тэрэхоў.
Ён удакладніў, што ў навакольных шматпавярховых дамах выбуховай хваляй пашкоджана шкленне вокнаў.
«Таксама пашкоджана электрасетка вулічнага асвятлення», — адзначыў Тэрэхоў.
Удар ВС РФ па Дняпры і Запарожжы
Старшыня Дняпрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа паведаміў, што з-за расійскай атакі ў Дняпры адбылося некалькі ўзгаранняў.
«Адзін чалавек атрымаў раненні з-за варожай атакі на Дняпро. 70-гадовую жанчыну шпіталізавалі ў цяжкім стане. Загарэўся прыватны дом», — патлумачыў Ганжа.
Акрамя таго, расіяне атакавалі дроном аўтазапраўку ў Запарожжы, з-за чаго там успыхнуў пажар.
«Параненая 25-гадовая жанчына ў выніку варожай атакі па аўтазапраўцы ў Запарожскім раёне. Ёй аказалі неабходную медыцынскую дапамогу», — адзначыў старшыня Запарожскай ОГА Іван Фёдараў.