BE RU EN

У Маскве пасля ўдару дронаў палае тэхнапарк «Элма»

  • 17.05.2026, 9:49

Дроны паразілі адзін з ключавых тэхналагічных хабаў расійскай сталіцы.

У ноч на 17 мая жыхары Масквы і вобласці паведамлялі пра вялікую колькасць выбухаў. У адным з раёнаў Масквы, Зяленаградзе, узніклі пажары.

Згодна з аналізам ASTRA кадраў ад відавочцаў, — адзін з пажараў узнік у мясцовым тэхнапарку «Элма». На кадрах відаць пажары і густы дым.

Як паведамляецца на сайце тэхнапарку, «асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемстваў-рэзідэнтаў тэхнапарку парка «ЭЛМА-ЗЕЛЕНОГРАД» з'яўляюцца: вытворчасць вырабаў электроннай тэхнікі, выпуск кантрольна-вымяральных прыбораў, аптычнай тэхнікі, апрацоўка розных матэрыялаў, навукова-даследчая дзейнасць, сфера інфармацыйных тэхналогій, вытворчасць тавараў народнага спажывання».

Апошнія навіны