Адменены некалькі авіярэйсаў па маршруце Мінск — Масква
- 17.05.2026, 11:08
Гэта звязана гэта звязана з ударам БПЛА па расійскім аэрапорце.
Бліжэйшыя рэйсы Мінск — Масква ў Шарамецьева адменены, вынікае з раскладу Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Судзячы па ўсім, гэта звязана з падзеннем абломкаў БПЛА ў расійскім аэрапорце.
Бліжэйшыя рэйсы па маршруце Мінск — Масква з прыбыццём у аэрапорт Шарамецьева і ў зваротным напрамку адменены.
Раней, уначы з 16 на 17 мая прэс-служба маскоўскага аэрапорта паведаміла, што на тэрыторыі аэрапорта Шарамецьева было зафіксавана падзенне абломкаў беспілотнага лятальнага апарата.