BE RU EN

Беларусаў папярэдзілі пра драпежных мух, якіх нельга кранаць рукамі

  • 17.05.2026, 15:12

Біёлаг звярнулася да дачнікаў.

Беларускі біёлаг Юлія Кондратенок папярэдзіла садоўнікаў і агароднікаў, якіх мух не варта праганяць з раслін, паведамляецца на канале Procvetok.

«Гэта драпежная муха — ктыр. Яна палюе на іншых насякомых, у тым ліку шкодных, а раслінам ніякім чынам не шкодзіць», — папярэдзіла біёлаг.

Яна распавяла, што ктыры — натуральныя рэгулятары колькасці шкоднікаў у садзе і агародзе. Яны зніжаюць папуляцыю тлі, лістаедаў, пілаўак, пладожэрак.

І добра яшчэ тое, што для чалавека такія мухі бяскрыўдныя. І ўсё ж такі голымі рукамі іх лепш не кранаць. Яны могуць пракусіць скуру з мэтай самаабароны, а гэты ўкус параўнальны з укусам пчалы ці асы.

Апошнія навіны