СБУ раскрыла падрабязнасці наймацнейшых з пачатку вайны атак на Маскву і Крым
- 17.05.2026, 15:22
Паражаныя нафтааб'екты, завод ВПК і аэрадром.
Служба бяспекі Украіны разам з Сіламі абароны паразілі прадпрыемства ВПК і шэраг нафтааб'ектаў у Маскоўскай вобласці, а таксама вайсковы аэрадром «Бельбек» у Крыме.
Пра гэта паведамляе СБУ.
У Маскоўскай вобласці былі паражаныя:
завод «Ангстрем», які пастаўляе паўправаднікі для ваенна-прамысловага комплексу РФ і знаходзіцца пад санкцыямі ЗША;
Маскоўскі НПЗ;
нафтаперакачвальная станцыя «Солнечногорская»;
нафтаперакачвальная станцыя «Володарское».
У часова акупаваным Крыме паражана інфраструктура і сродкі СПА вайсковага аэрадрома «Бельбек», у прыватнасці:
зенітны комплекс «Панцыр-С2»;
ангар з радарам да комплексу С-400;
сістэму кіравання БПЛА «Арыён» і наземную станцыю кіравання БПЛА «Форпост»;
пункт перадачы даных «зямля-паветра»;
дыспетчарскую вежу і ангар на аэрадроме «Бельбек».
«Такія спецаперацыі СБУ маюць крытычнае значэнне для аслаблення ваеннага патэнцыялу РФ. Паражэнне прадпрыемстваў ВПК, ваеннай інфраструктуры і нафтавай лагістыкі зніжае магчымасці ворага працягваць вайну супраць Украіны. Гэтыя ўдары дэманструюць, што нават самая абароненая Маскоўская вобласць не з'яўляецца бяспечнай», — адзначыў кіраўнік СБУ Яўген Хмара.