BE RU EN

У Францыі могуць выдаць ордэр на арышт на арышт Маска

  • 18.05.2026, 4:18

Аб гэтым заявіла пракурор Парыжа.

У Францыі могуць выдаць ордэр на арышт уладальніка сацсеткі X Ілона Маска, калі пры перадачы яго справы ў суд мільярдэр не з'явіцца па позве, заявіла пракурор Парыжа Лор Беко.

«Калі па завяршэнні расследавання слядства прыйдзе да высновы, што элементы, што выклікаюць падазрэнні, уяўляюць сабой дастаткова важкія падставы для перадачы справы Ілона Маска ў крымінальны суд, і калі ён не з'явіцца па позве, адзіным спосабам ініцыяваць такую магчымасць з'яўляецца выдача ордэра на арышт у адпаведнасці з законам», — сказала яна ў эфіры радыё RTL (цытата паводле Le Figaro).

Як паведаміла Беко, Маск у адказ на абвінавачанні ў яго адрас як кіраўніка X заяўляе, што карыстаецца падтрымкай Упраўлення па міжнародных справах Міністэрства юстыцыі ЗША. Ведамства, паводле яе слоў, адмаўляецца супрацоўнічаць з Парыжам па гэтых пытаннях. «На дадзены момант мы не атрымалі ліста, на які ён спасылаўся», — сказала пракурор.

Пра адмову Мінюста ЗША дапамагчы французскім праваахоўным органам у расследаванні дзейнасці кампаніі X таксама раней паведамляла The Wall Street Journal.

На пачатку мая французская пракуратура папрасіла суддзяў пачаць афіцыйнае расследаванне ў дачыненні да X.AI Holdings Corp., X Corp. і xAI, а таксама Маска і былой генеральнай дырэктаркі X Лінды Яккарыны і выклікаць іх для дачы паказанняў. Калі яны не з'явяцца, суддзі могуць выдаць ордэр, які будзе раўназначны пачатку афіцыйнага расследавання.

Сярод выстаўленых абвінавачанняў: саўдзел у захоўванні і распаўсюджанні выяў з непаўналетнімі сэксуальнага характару, парушэнне правілаў апрацоўкі персанальных даных, распаўсюджанне дыпфэйкаў, а таксама генерацыя нейрасеткай Grok інфармацыі, у якой адмаўляюцца злачынствы супраць чалавецтва.

Пракуратура папрасіла суддзяў прад'явіць афіцыйныя абвінавачанні кампаніям X.Al Holdings Corp., X Corp., хAl, а таксама Маску і былой генеральнай дырэктарцы Ліндзе Яккарыне.

Францыя пачала папярэдняе расследаванне ў дачыненні да X у лютым 2025 года.

На запыт французскага падраздзялення па барацьбе з кіберзлачыннасцю прадаставіць свой алгарытм, каб зразумець, ці сапраўды платформа наўмысна прасоўвала праблемны кантэнт, кіраўніцтва сацсеткі адказала адмовай. У лютым у парыжскім офісе X прайшлі вобшукі. Маск назваў гэта «палітычнай атакай».

Пракуратура выклікала на допыт 20 красавіка Маска, а таксама каля дзесяці кіраўнікоў амерыканскай кампаніі, уключаючы Яккарыну, аднак мільярдэр не з'явіўся.

Апошнія навіны