BE RU EN

Мінскі бізнесмен прайграў у казіно 55 тысяч рублёў «інвестыцый»

  • 2.05.2026, 13:27

Грошы дырэктар сталічнай фірмы браў у доўг.

Сталічны бізнесмен узяў у доўг 55 тысяч рублёў і прайграў іх у анлайн-казіно. Цяпер яму пагражае 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамілі ў МУС.

«41-гадовы дырэктар сталічнай фірмы пад выглядам развіцця бізнесу і паставак тавараў браў грошы ў доўг у знаёмых. Пры гэтым не збіраўся выконваць узятыя на сябе абавязацельствы па вяртанні. Атрыманыя «інвестыцыі» ў памеры 55 тысяч рублёў патраціў на азартныя гульні ў анлайн-казіно», — паведамілі ў МУС.

Узбуджана крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Бізнесмену пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны