Зяленскі заявіў пра незвычайную актыўнасць на мяжы з Беларуссю
- 2.05.2026, 16:20
ЗСУ гатовыя абараняцца.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра незвычайную актыўнасць на беларуска-ўкраінскай мяжы.
«Напярэдадні назіралася даволі незвычайная актыўнасць на ўчастках мяжы Украіны і Беларусі — з боку Беларусі. Мы ўважліва фіксуем і кантралюем усё і, калі спатрэбіцца, будзем рэагаваць. Украіна гатовая абараняць сваіх людзей, свой суверэнітэт, і гэта павінен разумець кожны, каго спрабуюць уцягнуць у якія-небудзь агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны», — сказаў Зяленскі.
Зазначым, раней Зяленскі заявіў, што Беларусь можа быць уцягнутая ў вайну. Прэзідэнт Украіны прыняў рашэнне ўвесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.