BE RU EN

Віртуальны раман абышоўся беларусу ў $28 тысяч

  • 2.05.2026, 16:48

Выкрыта новая махлярская схема.

Жыхар Беларусі страціў 28 тысяч долараў, спрабуючы зарабіць на крыптавалюце.

У міліцыю звярнуўся мужчына, які стаў ахвярай махлярскай схемы ў інтэрнэце. Пасля знаёмства з дзяўчынай у сеціве ён, па яе парадзе, пачаў інвеставаць у крыптаактывы.

Доўгі час сайт, куды пацярпелы пералічваў грошы, паказваў стабільны даход. Аднак пры спробы вывесці «заробленае» сувязь з адміністрацыяй платформы і з самай дзяўчынай перарвалася. Агульная шкода склала 28 тысяч долараў. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Апошнія навіны