У Расіі пры загадкавых абставінах загінуў яшчэ адзін мільярдэр
- 21.05.2026, 13:01
Нібыта не справіўся з кіраваннем матацыклам.
У Ленінградскай вобласці Расіі ў ДТЗ загінуў мільярдэр, саўладальнік і старшыня савета дырэктараў ТАА «Балтыйская паліўная кампанія» (БТК) Міхаіл Смірноў. Пра гэта паведамляе РБК.
«Мужчына 1972 года нараджэння за рулём матацыкла «Трыюмф» не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Хавал». У выніку здарэння вадзіцель матацыкла памёр да прыезду хуткай дапамогі», — паведамілі ў МУС па Пецярбургу і Ленінградскай вобласці.
Міхаіл Смірноў быў саўладальнікам і старшынём савета дырэктараў ТАА «Балтыйская паліўная кампанія» (БТК). У 2024 годзе ён заняў 108-е месца ў «Рэйтынгу мільярдэраў» Расіі паводле версіі выдання «Дзелавы Пецярбург» са станам каля 85 млн долараў — асноўным актывам называлі «Нева Ойл».
Нагадаем, гэта не першая смерць расійскага мільярдэра. З пачатку вайны ва Украіне ў РФ фіксуецца дзіўная чарада смерцяў сярод уладальнікаў і топ-менеджараў найбуйнейшых кампаній.