Коўл адмовіўся прыехаць у Беларусь?
- 21.05.2026, 14:31
Версія аналітыка.
Аналітык Сяргей Чалы выказаў меркаванне, чаму спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл не прыехаў гэтым разам.
— Лукашэнка папрасіў Франкліна Грэма памаліцца за яго. Гэта выглядала настолькі жаласна, — кажа Чалы ў праграме «Белсату». — Цікава, што ў гэты момант побач з Грэмам сядзелі два перакладчыкі: свой і перакладчык ад Лукашэнкі, а таксама Грэта ван Састэрэн — жонка Джона Коўла. А самога Коўла — не было. Здагадваюся, чаму.
Ён не захацеў прыязджаць проста так, калі Лукашэнка вырашыў нікога з палітвязняў не вызваляць. Нашто вяртацца з пустымі рукамі?
Заўважым, чакалася, што разам з пратэстанцкім пастарам з ЗША Грэмам у Беларусь прыедзе і Джон Коўл.