Кірыл Буданаў: Русь — гэта Украіна, і менавіта мы павінны панаваць над Расіяй
- 21.05.2026, 15:59
Украінскі чыноўнік правёў лікбез па гісторыі.
Кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў выступіў з цікавай заявай аб гісторыі Русі і адносінах з Расіяй. Паводле яго слоў, менавіта Украіна нібыта з'яўляецца спадчынніцай Русі, а Расія скрала гэтую гісторыю.
«Русь — гэта Украіна, і менавіта мы павінны панаваць над Расіяй. Расіяне скралі нашу гісторыю», — сказаў Буданаў.
Паводле яго слоў, украінцы «добраахвотна аддалі» значную частку ўласнай гістарычнай спадчыны, якую прыватызавала Расія.