Рубіа: Ёсць добрыя сігналы блізкасці пагаднення з Іранам
- 21.05.2026, 21:06
Аднак любое пагадненне будзе «немагчымым», калі Тэгеран будзе спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў.
Ёсць пазітыўныя сігналы, што пагадненне паміж ЗША і Іранам аб спыненні вайны ўжо блізка, заявіў дзяржсакратар Марка Рубіа, яго словы цытуе Sky News. Аднак ён адзначыў, што «не хоча быць празмерна аптымістычным».
Рубіа падкрэсліў, што любое пагадненне будзе «немагчымым», калі Тэгеран будзе спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў. Падобныя спробы ён назваў «абсалютна незаконнымі».
«Ніхто ў свеце не падтрымлівае сістэму спагнання платы за праход. Такога не можа быць. Гэта было б непрымальным», — папярэдзіў кіраўнік Дзярждэпартамента.