У Беларусі затрымалі спявака Аляксея Хлястоўа
- 22.05.2026, 9:08
Ён знаходзіцца на Акрэсціна.
Спявак Аляксей Хлястоў затрыманы і знаходзіцца на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла ў сацсетцы Threads жонка артыста Алена.
Жонка музыканта адзначыла, што пакуль не ведае, якія прэтэнзіі ўзніклі да яе мужа.
Нагадаем, Аляксей Хлястоў шмат гадоў выступаў на мерапрыемствах, арганізаваных дзяржаўнымі органамі, на гарадскіх і рэспубліканскіх святах.
У нядаўнім інтэрв’ю YouTube-каналу OPUSHKA ён распавёў, што з 2021 года яго негалосна «адмянілі» як спевака. Ён рассылаў рэзюмэ ў розныя кампаніі, але ўсюды атрымліваў адказы «па пэўных прычынах». З-за праблем з працаўладкаваннем артыст пайшоў працаваць у таксі.
Беларуская рада культуры ў лютым 2023 года пісала, што Хлястоў трапіў у спіс з 87 калектываў і артыстаў, чые песні забаронена выконваць у Беларусі. Меркавана, яго склалі ў КДБ і перадалі дзяржаўным установам, звязаным з арганізацыяй канцэртаў.