Трамп настойвае, што ЗША забяруць ядзерныя матэрыялы ў Ірана
- 22.05.2026, 10:20
Нягледзячы на дырэктыву аяталы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў у чацвер, што Злучаныя Штаты урэшце-рэшт забяруць запасы высокаабагачанага ўрану, назапашаныя Іранам, нягледзячы на дырэктыву аяталы, пра якую напярэдадні паведаміла Reuters (пераклад — The Moscow Times).
«Мы атрымаем (абагачаны ўран). Ён нам не патрэбны, мы яго не хочам. Верагодна, мы знішчым яго пасля таго, як забяром, але мы не дазволім ім трымаць яго ў сябе», — сказаў Трамп журналістам у Белым доме. Паводле слоў двух высокапастаўленых іранскіх крыніц, вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі выдаў распараджэнне, што ўран, абагачаны да ўзроўню, блізкага да неабходнага для стварэння ядзернай зброі, не павінен вывозіцца за мяжу.
Высокапастаўленая іранская крыніца сказала Reuters у чацвер, што больш шырокае пагадненне аб міры з ЗША яшчэ не дасягнута, але пазіцыі бакоў зблізіліся. Крыніца дадала, што ключавымі спрэчнымі момантамі застаюцца абагачэнне ядзернага паліва і кантроль Тэгерана над Армузскім пралівам.