Трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе стаў лепшым у свеце
- 22.05.2026, 10:11
Іспанец узначальвае зборную Беларусі з ліпеня 2017 года.
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Нікалас Альварада прызнаны найлепшым трэнерам свету, паведамілі ў Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» (АБФФ).
У 2025 годзе беларуская каманда пад кіраўніцтвам Альварада стала срэбраным прызёрам чэмпіянату свету, а таксама заваявала бронзавыя медалі Еўралігі. Іспанец узначальвае зборную Беларусі з ліпеня 2017 года.
Заслугі трэнера былі прызнаныя на гала-вечары «Зоркі пляжнага футбола — 2025», які адбыўся ў Іспаніі, дзе праходзіць першы этап Еўралігі.