У Расіі засталіся толькі два буйныя НПЗ, да якіх не даляталі беспілотнікі Узброеных Сіл Украіны
- 22.05.2026, 10:39
Яны знаходзяцца за Уралам.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Украіна нанесла ўжо 158 удараў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Сярод найбуйнейшых заводаў па-за зонай атак засталіся толькі два НПЗ — Омскі і Ангарскі НПЗ за Уралам.
Пра гэта паведамляе «Вот так».
Выданне падлічыла, што Украіна атакавала не менш за 24 з 33 расійскіх НПЗ з магутнасцю перапрацоўкі больш за 1 мільён тон нафты на год.
Часцей за ўсё Сілы абароны Украіны наносілі ўдары па Рязанскім і Саратаўскім заводах — па 15 разоў. Рэкордным па колькасці атак стаў 2025 год, а сёлета Украіна амаль паўтарыла паказчыкі ўсяго 2024-га.
22 мая Reuters са спасылкай на крыніцы паведаміла, што чацвёрты па велічыні нафтаперапрацоўчы завод Расіі — ТАА «Лукойл-Ніжагароднафцеаргансінтэз» — спыніў працу сваёй галоўнай устаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў 20 мая.
Як паведамляе Reuters, практычна ўсе буйныя нафтаперапрацоўчыя заводы ў цэнтральнай Расіі былі вымушаныя спыніць або скараціць вытворчасць пасля атак украінскіх беспілотнікаў у апошнія дні.