«Азоў» выпальвае лагістыку РФ у Прыазоўі
- 25.05.2026, 14:38
Пад удар трапілі акупанты і тэхніка на ключавых аўтадарогах.
Байцы 1-га корпуса НГУ «Азоў» знішчаюць акупантаў і варажую тэхніку на аўтадарогах Марыупаль-Таганрог і Марыупаль-Валнаваха.
Пра гэта паведаміла прэс-служба корпуса.
«Тэрыторыя Украіны павінна быць вольнай ад расійскіх войскаў. Самы надзейны шлях да гэтага — перанесці «санітарную зону» для лагістыкі ворага бліжэй да самой РФ і акупаванага Крыму.
Бяспечнага Прыазоўя для акупантаў больш не будзе», — падкрэслілі там.