Прэзідэнт Сербіі Вучыч заявіў пра магчымы сыход у адстаўку
- 25.05.2026, 14:46
Краіну ахапілі пратэсты.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч заявіў, што можа ў бліжэйшы час сысці ў адстаўку. Пра гэта ён сказаў журналістам у Пекіне перад пачаткам візіту ў Кітай, піша партал N1.
«Мой мандат хутка сканчаецца, і, магчыма, я падам у адстаўку», — сказаў Вучыч. Ён упершыню быў абраны ў 2017 годзе і перавыбраны ў 2022-м, а яго паўнамоцтвы сканчаюцца ў 2027 годзе.
Заява прагучала на тле новых пратэстаў у Сербіі. Увечары 23 мая ў цэнтры сербскай сталіцы прайшла акцыя «Студэнты перамагаюць». Пасля яе завяршэння каля будынка парламента, дзе знаходзіліся прыхільнікі кіроўнай Сербскай прагрэсіўнай партыі, пачаліся сутыкненні паміж пратэстуючымі і паліцыяй. Вучыч ацаніў колькасць удзельнікаў мітынгаў у 30 500–34 300 чалавек. Ён заклікаў апанентаў да дыялогу і абвінаваціў арганізатараў у інцыдэнтах пасля завяршэння акцыі — падчас беспарадкаў супраць паліцыі выкарыстоўваліся піратэхніка, камяні і металічныя пруты.
Пратэсты ў Сербіі працягваюцца з лістапада 2024 года пасля абвалу навеса вакзала ў Новым Садзе. Тады загінулі 16 чалавек. Удзельнікі акцый абвінавачваюць улады ў недастатковым кантролі за бяспекай і ў карупцыі і патрабуюць правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў.