Над цэнтральнай Расіяй уводзяць забарону на палёты прыватных самалётаў
- 25.05.2026, 15:10
Абмежаванні пачнуць дзейнічаць з пачатку чэрвеня.
З пачатку чэрвеня ў Маскоўскай паветранай зоне поўнасцю забароняць палёты грамадзянскіх паветраных суднаў на вышыні ад нуля да 5100 метраў. Пра гэта паведамляе галіновае аб'яднанне пілотаў і ўладальнікаў паветраных суднаў «АОПА Расія». Калі абмежаванні знімуць і з чым яны звязаныя, не ўдакладняецца.
Зона забароны на захадзе дасягае мяжы з Беларуссю, на поўначы — да раёна палётнай інфармацыі (РПІ) Санкт-Пецярбурга, на ўсходзе — да РПІ Екатэрынбурга і Самары. У зону забароны трапілі Смаленск, Цвер, Калуга, Тула, Яраслаўль і Ніжні Ноўгарад.
Выключэнні прадугледжаныя для рэгулярных і чартарных пасажырскіх рэйсаў, сельскагаспадарчай авіяцыі, медыцынскай авіяцыі і для паветраных суднаў, якія займаюцца маніторынгам трубаправодаў і ліній электраперадач або выконваюць працы па дзяржаўных кантрактах.