66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская пакарыла дзясяты васьмітысячнік
- 25.05.2026, 19:11
Над ім узняўся бел-чырвона-белы сцяг.
Лілія Яноўская правяла на вяршыні гары Канчэнджанга 30 хвілін, а таксама ўзняла бел-чырвона-белы і канадскі — у гэтай краіне яна цяпер жыве, — сцягі, піша «Трыбуна».
Гімалайская вяршыня Канчэнджанга мае вышыню 8586 метраў і з’яўляецца трэцяй у свеце пасля Эверэста і К2. Яна таксама лічыцца найвышэйшай гарой у Індыі.
Да гэтай вяршыні вядзе адзін з самых складаных маршрутаў, а беларуска здолела пераадолець яго з трэцяй спробы.