BE RU EN

Трамп назваў крытыкаў здзелкі з Іранам няўдачнікамі і дурнямі

  • 25.05.2026, 19:49

Прэзідэнт ЗША раскрытыкаваў шэраг палітыкаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім уліковым запісе ў сацыяльнай сетцы Truth Social высмеяў крытыкаў патэнцыйнай здзелкі з Іранам, назваўшы іх «няўдачнікамі» і «дурнямі». Ён таксама раскрытыкаваў шэраг амерыканскіх палітыкаў, уключаючы сенатараў Тома Тыліса і Біла Кэсіды, а таксама кангрэсмена Томаса Мэсі.

«Я смяюся з усіх гэтых думакратаў, RINO (рэспубліканцы толькі па імені. — Заўв.) і дурняў, якія нічога не ведаюць пра патэнцыйную здзелку, якую я заключаю з Іранам, — пра рэчы, якія яшчэ нават не абмяркоўваліся», — напісаў Трамп. Ён ахарактарызаваў сенатара Тома Тыліса як таго, хто «праваліўся», і заявіў, што той «хутка пакіне сваю пасаду». Кангрэсмена Томаса Мэсі ён назваў «падлым тыпам», які «прайграў з разгромным лікам» пасля праяўленай нелаяльнасці.

Кажучы пра магчымую здзелку з Тэгеранам, Трамп падкрэсліў: «Здзелка з Іранам або будзе вялікай і значнай, або здзелкі не будзе наогул. Яна стане поўнай супрацьлегласцю катастрафічнаму СУПД, заключанаму правальнай адміністрацыяй Абамы, які быў прамым і адкрытым шляхам да ядзернай зброі для Ірана. Не, я не заключаю такіх здзелак!» — заявіў амерыканскі лідар.

Апошнія навіны