BE RU EN

У Санкт-Пецярбургу артыст Марыінкі стрэліў у 11-гадовага вулічнага музыканта

  • 25.05.2026, 21:07

Яму не спадабалася, як той граў на саксафоне.

У Санкт-Пецярбургу затрымалі мужчыну, які стрэліў з пнеўматычнай вінтоўкі ў 11-гадовага хлопчыка, піша РБК са спасылкай на МУС Расіі.

Дзіця грала на саксафоне каля Марыінскага тэатра.

Інцыдэнт адбыўся на Мінскім завулку ў паўночнай сталіцы Расіі.

Як высветлілі следчыя, 38-гадоваму пецярбуржцу, які жыве па суседстве, гра юнага саксафаніста не спадабалася. Замест апладысментаў хлопчык атрымаў кулю — мужчына стрэліў у яго з пнеўматычнай вінтоўкі.

Першую дапамогу дзіцяці аказалі супрацоўнікі тэатра. Яны ж даставілі пацярпелага ў медпункт. Нягледзячы на тое, што хлопчык цяпер у бальніцы, яго жыццю нічога не пагражае, адзначылі ў тэатры.

Супраць мужчыны, які страляў, узбудзілі крымінальную справу. Ім аказаўся артыст таго ж Марыінскага тэатра, які выступае ў трупе мімансу. Акрамя пнеўматычнай вінтоўкі ў яго канфіскавалі таксама газавы пісталет сістэмы Макарова.

Апошнія навіны