BE RU EN

Зборная Нарвегіі ўпершыню за 14 гадоў выйшла ў чвэрцьфінал ЧС па хакеі

  • 25.05.2026, 22:16

Раней у чвэрцьфінал выйшлі чэхі і канадцы

Нарвежцы перамаглі чэхаў з лікам 4:1 і заваявалі трэцюю пуцёўку ў плэй-оф з групы B. Раней у чвэрцьфінал выйшлі чэхі і канадцы

Зборная Нарвегіі перамагла каманду Чэхіі на групавым этапе чэмпіянату свету па хакеі ў Швейцарыі і ўпершыню з 2012 года прабілася ў чвэрцьфінал турніру.

Матч групы B скончыўся з лікам 4:1. У нарвежцаў дубль аформіў Мікаэль Брандсэгг-Нюгор (7-я і 55-я хвіліны), па шайбе закінулі Ховар Сальстэн (3) і Мартын Рэннільд (49). У чэхаў вызначыўся Яраслаў Хмелаж (16).

Раней нарвежцы перамагалі зборную Чэхіі/Чэхаславакіі толькі ў 2010 годзе (хоць першы матч супраць іх правялі яшчэ ў 1937 годзе), а ў чвэрцьфінале гулялі 14 гадоў таму. Тады яны саступілі расіянам з лікам 2:5.

Раней з гэтай групы ў чвэрцьфінал выйшлі канадцы і чэхі. За апошнюю пуцёўку паспрачаюцца шведы і славакі.

Апошнія навіны