BE RU EN

У Іране адновяць доступ да інтэрнэту пасля трох месяцаў блакаванняў

  • 25.05.2026, 22:54

Прэзідэнт краіны падпісаў указ.

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян падпісаў указ аб аднаўленні доступу да інтэрнэту ў краіне. Пра гэта паведамляюць Fars і Tasnim. Звесткі пацвердзіў кіраўнік упраўлення ўрада па пытаннях інфармацыі Алі Ахмаднія.

«Усе прадстаўнікі ўрада прагаласавалі за аднаўленне інтэрнэту да дакрызіснага ўзроўню», — напісаў Ахмаднія ў сацсетцы X. Паводле даных службы маніторынгу NetBlocks, інтэрнэту ў Іране няма 87 дзён запар.

Улады Ірана блакавалі доступ да інтэрнэту падчас студзеньскіх антыўрадавых пратэстаў. Абмежаванні аднавілі пасля пачатку ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана напрыканцы лютага. Жыхары краіны мелі доступ толькі да ўнутраных дзяржаўных платформаў, зазначае Reuters.

Апошнія навіны