У Ваўкавыску спяклі найвялікшую піцу ў Беларусі
- 31.05.2026, 16:00
Фотафакт.
У Ваўкавыску ўстанавілі новы рэкорд Беларусі, прыгатаваўшы найвялікшую піцу ў краіне. Дасягненне было зафіксавана на фестывалі «PROжарка па-Ваўкавыску», дзе дыяметр стравы склаў 5 метраў 50 сантыметраў. Аб гэтым паведаміў галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко, паведамляе volkovysknews.by.
Аўтарам гіганцкай піцы стаў шэф-кухар Арыф Шамсіеў, а вырабам займаўся Ваўкавыскі мясакомбінат. За рэкорд прадпрыемству ўручылі афіцыйны сертыфікат Кнігі рэкордаў Беларусі.
Для прыгатавання стравы арганізатары спецыяльна вырабілі шасціметровы пратвень і пабудавалі дровяную печ з цаглянай кладкай. Паводле слоў Кірыла Шымко, працэс стварэння рэкорднай піцы прыцягнуў увагу практычна ўсяго горада.
Незвычайная страва атрымала назву «Італьянская піца па-Ваўкавыску».