«Беларуская армія можа накіраваць зброю супраць дыктатара»
- 31.05.2026, 17:21
Лукашэнка заб'е апошні цвік у вечка ўласнай труны.
Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна лічыць, што беларускія вайскоўцы могуць узбунтавацца супраць Лукашэнкі, калі іх адправяць ва Украіну.
Аб гэтым беларуская журналістка заявіла ў эфіры ўкраінскага тэлеканала FREEДOM:
— Безумоўна, калі беларускіх вайскоўцаў адправяць ва Украіну, то я дапускаю бунты ў арміі. І тады салдаты якраз могуць накіраваць зброю зусім у іншы бок. Гэта цалкам магчыма, і Лукашэнка гэта таксама разумее.
Больш за тое, я перакананая, што будуць велізарныя ахвяры. Мы ведаем, што беларуская армія не мае баявога досведу. І калі вайскоўцы ўвайдуць ва Украіну, то, безумоўна, будзе вялікая колькасць загінулых. І калі, прабачце, іх целы пачнуць вяртацца ў чорных мяшках у Беларусь, гэта вельмі моцна паўплывае на настроі сярод людзей.
Вядома, цяпер складана гаварыць пра якія-небудзь пратэсты ў Беларусі, улічваючы, што ў краіне ўстаноўлены вельмі жорсткі таталітарны рэжым. Але менавіта вайна, як паказвае гістарычны досвед, можа вельмі моцна паўплываць на грамадства.
Таму для Лукашэнкі прамы ўдзел у вайне супраць Украіны будзе мець страшныя наступствы, ён гэта разумее. Іншая справа, што тут трэба ўлічваць: Лукашэнка сёння не з'яўляецца суб'ектам, дыктатар абсалютна залежыць ад Пуціна. І зразумела, што калі Пуцін, які сапраўды ўжо страціў сувязь з рэчаіснасцю, усё ж такі вырашыць актыўна выкарыстоўваць і беларускую армію, і беларускую тэрыторыю для паўторнага наступу на Украіну, Лукашэнка будзе вымушаны падпарадкавацца. Ну і заб'е апошні цвік у вечка сваёй труны.