На праспекце Незалежнасці ў Мінску ДТЗ з аўтобусам
- 4.05.2026, 10:09
Рух ускладнены.
ДАІ Мінска паведамляе, што каля дома №220 на праспекце Незалежнасці адбылося ДТЗ, удзельнікамі якога, судзячы па фота, сталі аўтобус і мікрааўтобус.
Адзначаецца, што на праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Фогеля ў напрамку вуліцы Рагачоўскай рух ускладнены. Вадзіцелям варта ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.
На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ і хуткай дапамогі.