Аўстрыя абвясціла трох дыпламатаў РФ персонамі нон грата
- 4.05.2026, 12:25
Іх падазраюць у шпіянажы.
З-за магчымай разведвальнай дзейнасці Аўстрыя выслала трох расійскіх дыпламатаў, узмацніўшы ціск на Маскву. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву міністра замежных спраў краіны Беаты Майнль-Райзінгер.
Дыпламаты абвешчаныя персонамі нон грата з-за «лесу антэн» на дахах дыпламатычных будынкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для шпіянажу.
«Недапушчальна, каб дыпламатычны імунітэт выкарыстоўваўся для шпіянажу», — заявіла кіраўніца МЗС Аўстрыі.
Яна пацвердзіла, што трое дыпламатаў ужо пакінулі краіну.