Зяленскі ў Ерэване сустрэўся з прэм'ер-міністрам Славакіі Фіцо
- 4.05.2026, 14:38
Браціслава падтрымлівае ўступленне Украіны ў Еўрасаюз.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцо у кулуарах саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване ў панядзелак, 4 мая, паведаміў Зяленскі ў сацсетках.
Лідары абмеркавалі супрацоўніцтва краін у розных сферах і абмен візітамі ў Кіеў і Браціславу. Каманды будуць працаваць над графікам, заявіў Зяленскі.
Таксама ўкраінскі прэзідэнт заявіў, што Славакія падтрымлівае ўступленне Украіны ў Еўрасаюз і гатовая дапамагаць на гэтым шляху.
«Украіна адкрытая да канструктыўнага дыялогу са Славакіяй і зацікаўленая ў развіцці моцных адносін», — напісаў Зяленскі.
2 мая Зяленскі і Фіцо правялі тэлефонную размову, падчас якой абмеркавалі двухбаковую сустрэчу і візіты ў сталіцы.