Беларускія танкісты прайшлі навучанне ў РФ
- 4.05.2026, 14:45
Навучанне праводзілі інструктары, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны.
Беларускія танкісты прайшлі навучанне ў Расіі. Як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, навучанне было арганізавана вакол танкаў Т-72Б3, якія маюць аналагічны да беларускай мадэрнізацыі Т-72БМ2 комплекс кіравання агнём.
Адзначаецца, што навучанне праводзілі расійскія інструктары, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны.