Стала вядома, у чым абвінавачваюць 70-гадовага былога ліквідатара аварыі на ЧАЭС
- 4.05.2026, 17:45
Ён знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3.
70-гадовага былога ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай АЭС Уладзіміра Тэлепуна абвінавачваюць у садзейнічанні «экстрэмізму» і «абразе» Лукашэнкі, паведамляе «Гомельская Вясна».
Раней праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляў, што яго ўзялі пад варту на пачатку красавіка. Мяркуецца, што спачатку ён знаходзіўся ў ІЧУ Мазырскага РАУС, пасля чаго яго перавялі ў СІЗА-3.
Беларус вядомы тым, што займаўся абаронай правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Праваабаронцы адзначаюць, што ў яго ёсць праблемы са здароўем.