ISW: У Расіі такога не было з 2007 года
- 6.05.2026, 11:03
Пуцін не можа прызнаць новую рэальнасць.
Крэмль пагразіў Украіне адказнымі мерамі ў выпадку правакацый падчас параду 9 мая. Але насамрэч гэтыя пагрозы сведчаць пра тое, што РФ не ў стане абараніць Маскву ад украінскіх паветраных удараў.
Пра гэта гаворыцца ў свежым дакладзе аналітыкаў Інстытута вывучэння вайны (ISW). Яны адзначылі, што расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін дагэтуль не хоча прызнаваць, што Украіна ўжо даўно перанесла вайну на тэрыторыю самой Расіі.
Хоць насамрэч відавочна, што гэтыя ўдары ўсё больш уплываюць на глыбокія тылавыя тэрыторыі расіян. Аналітыкі адзначылі, што нават паплечнікі Пуціна ўсё часцей крытыкуюць яго за тое, што ён ніяк не можа прыняць гэтую рэальнасць.
У дакладзе прыводзяцца словы аднаго з расійскіх ваенных карэспандэнтаў, які заявіў, што Крэмль вырашыў не ўключаць ваенную тэхніку ў Парад Перамогі — першы падобны выпадак з 2007 года, бо адкрытая пляцоўка, дзе Мінабароны РФ заўсёды размяшчае тэхніку для параду, уразлівая перад украінскімі ўдарамі.
«Крэмль у апошнія тыдні не здолеў абараніцца ад украінскіх удараў, што сведчыць пра недастатковасць наяўных мер супрацьдзеяння для вырашэння праблем, якія выклікаюць незадаволенасць у расіян. Пуцін адмаўляецца прызнаць рэальнасць больш частых удараў Украіны па буйных расійскіх гарадах у тыле», — канстатавалі аналітыкі.