BE RU EN

У Кітаі казняць міністра, які прылятаў да Лукашэнкі

  • 8.05.2026, 9:24

Дыктатар яго вельмі хваліў.

Былыя міністры абароны Кітая Вэй Фэнхэ і Лі Шанфу прысуджаныя да смяротнага пакарання з двухгадовай адтэрміноўкай выканання прысуду. Іх абвінавачвалі ў карупцыі.

Кітайскае інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа» тлумачыць, што двухгадовая адтэрміноўка, якую ў чацвер ваенны суд даў двум былым міністрам, фактычна азначае, што праз два гады смяротны прысуд будзе заменены на пажыццёвае зняволенне без права датэрміновага вызвалення.

Майно абодвух міністраў канфіскавана, піша BBC.

Вэй Фэнхэ быў міністрам абароны з 2018 да 2023 года. Лі Шанфу змяніў яго ў сакавіку 2023-га, але прабыў міністрам толькі да кастрычніка. Аднак за гэты час ён паспеў пабываць у Мінску і правесці перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускі дыктатар хваліў Лі Шанфу і называў «самай медыйнай асобай у свеце».

Апошнія навіны