BE RU EN

Беларусаў чакае скарочаны працоўны дзень

  • 8.05.2026, 11:50

Напярэдадні 9 мая.

У Беларусі перад 9 маем будзе скарочаны працоўны дзень, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Так, у пятніцу, 8 мая, беларусаў чакае скарачэнне працоўнага дня на адну гадзіну.

Работнікі, у якіх няпоўны графік працы, будуць працаваць прапарцыйна. Напрыклад, пры шасцігадзінным працоўным дні — працоўны дзень скарацяць на 45 хвілін. А калі рабочая змена складае чатыры гадзіны, то працоўны дзень скарацяць на 30 хвілін.

Апошнія навіны