BE RU EN

У Пермі трэці раз за дзевяць дзён атакаваны найбуйнейшы НПЗ Расіі

  • 8.05.2026, 12:09

Пачалася частковая эвакуацыя.

У Пермі трэці раз за дзевяць дзён атакаваны «Лукойл-Пермнефтеоргсинтез» (ПНОС), паведамляе Astra у пятніцу, 8 мая, апублікаваўшы адпаведныя здымкі.

OSINT-спецыяліст устанавіў, што здымак быў зроблены з паркоўкі ГЦ «Планета», што на адлегласці каля 5,5 км ад тэрыторыі ПНОС.

Расійскія ўлады пацвердзілі атаку «на адно з прамысловых прадпрыемстваў», але не ўдакладнілі назву.

Паводле звестак мясцовых каналаў, у частцы школ адменілі заняткі, у некаторых школах дзяцей эвакуіруюць.

«Лукойл-Пермнефтеоргсинтез» (ПНОС) — адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) Расіі, размешчаны ў Пермі. Прадпрыемства, якое ўваходзіць у групу «Лукойл», перапрацоўвае больш за 13 млн тон нафты на год і з’яўляецца ключавым прамысловым аб’ектам рэгіёна. Завод з’яўляецца адным з самых тэхналагічна абсталяваных у РФ, забяспечваючы палівам як унутраны рынак, так і экспартныя напрамкі.

29 красавіка Служба бяспекі Украіны заявіла пра нанясенне ўдару па расійскай нафтаперакачвальнай станцыі паблізу Пермі. Тады на станцыі ўзнік маштабны пажар — гарэлі амаль усе рэзервуары для захоўвання нафты.

30 красавіка ў СБУ паведамілі пра новы ўдар па нафтавай інфраструктуры РФ. У прыватнасці, былі пашкоджаныя аб’екты на нафтаперапрацоўчым заводзе «Лукойл-Пермнефтеоргсинтез» — адным з найбуйнейшых расійскіх НПЗ.

Уначы на 7 мая жыхары расійскага горада Пермі пачалі паведамляць пра атаку, публікаваць кадры з клубамі дыму і пралётам беспілотнікаў. Пазней камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт Броўдзі (Мадзяр) заявіў, што ўдар па Пермі нанеслі дроны «Птиц» 1-га асобнага цэнтра СБС.

Апошнія навіны