World Athletics адмовілася дапускаць спартсменаў з Беларусі
- 8.05.2026, 12:59
Нягледзячы на рэкамендацыі МАК.
Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя (World Athletics) абвясціла пра захаванне ў сіле адстаранення беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў, нягледзячы на рэкамендацыю Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) зняць усе абмежаванні, перадае Times.
«Наш савет прыняў выразнае рашэнне, што, калі з’явіцца адчувальны прагрэс у мірных перамовах, ён можа пачаць пераглядаць свае рашэнні. Мы ўсе спадзяёмся, што гэта адбудзецца хутка, але да таго часу савет застаецца адзіным у падтрымцы рашэння, прынятага ў сакавіку 2022 года, а пазней пацверджанага ў 2023 і 2025 гадах», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.
7 мая выканаўчы камітэт МАК афіцыйна заявіў, што больш не рэкамендуе ўводзіць якія-небудзь забароны для спартсменаў з Беларусі.