У Мінску еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі памяць загінулых у Другой сусветнай вайне
- 8.05.2026, 14:21
Да іх далучыліся прадстаўнікі Украіны і Малдовы.
Прадстаўнікі дыпламатычных місій Вялікабрытаніі, Украіны, Малдовы, Германіі і Еўрапейскага саюза ў Беларусі ўсклалі кветкі да мемарыяла «Памяць» на праспекце Дзяржынскага ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Беларусі.
Цырымонія была прысвечаная памяці загінулых падчас Другой сусветнай вайны.
Мемарыял усталяваны на месцы, дзе 28 чэрвеня 1941 года 34 савецкія салдаты прынялі бой з нямецкімі войскамі. Імёны 24 з іх дагэтуль застаюцца невядомымі.
У прадстаўніцтве таксама нагадалі, што 8 мая 1945 года быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі Германіі, які азнаменаваў завяршэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе.