Дэфіцыт бюджэту Расіі за студзень-красавік склаў $80 мільярдаў
- 8.05.2026, 15:01
Афіцыйныя даныя Мінфіна РФ.
Дэфіцыт федэральнага бюджэту Расіі ў студзені-красавіку 2026 года склаў 5,87 трлн расійскіх рублёў (прыкладна $80 мільярдаў), або 2,5% ВУП. Гэта на 2,946 расійскіх рублёў вышэй за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміла прэс-служба Мінфіна.
«Высокія значэнні дэфіцыту ў пачатку года, галоўным чынам, абумоўленыя апераджальным фінансаваннем выдаткаў», — сказана ў паведамленні.
Па папярэдняй ацэнцы, аб'ём даходаў федэральнага бюджэту ў студзені-красавіку 2026 года склаў 11,7 трлн руб., што на 4,5% ніжэй за аб'ём паступлення даходаў у адпаведным перыядзе 2025 года.
Аб'ём бюджэтных выдаткаў па выніках студзеня-красавіка склаў 17,5 трлн руб., што вышэй за паказчыкі папярэдняга года на 15,7% год да году.
«Апераджальная дынаміка выканання выдаткаў федэральнага бюджэту ў студзені-красавіку 2026 года абумоўлена аператыўным заключэннем кантрактаў і авансаваннем асобных кантрактуемых выдаткаў», — патлумачыў Мінфін.