BE RU EN

Лукашэнку прынізілі ў Крамлі яшчэ да прыбыцця на парад 9 мая

  • 8.05.2026, 15:53

Дыктатара ніхто не запрашаў?

Аляксандр Лукашэнка выляцеў з «рабочым візітам» у Расію — для ўдзелу ў пуцінскім парадзе 9 мая.

«Па запрашэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна кіраўнік беларускай дзяржавы разам з іншымі высокімі замежнымі гасцямі возьме ўдзел у ўрачыстасцях у гонар гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», – гаворыцца ў паведамленні прапагандыстаў беларускага дыктатара.

Тут паказанні разыходзяцца. У Крамлі ўчора заявілі, што нікога на парад не запрашалі. «Сёлета мы спецыяльных запрашэнняў не рассылалі, але некаторыя замежныя дзеячы заявілі пра жаданне наведаць Маскву ў гэтыя ўрачыстыя дні і ўдзельнічаць разам з нашым кіраўніцтвам у адпаведных мерапрыемствах 9 мая», — сказаў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.

Апошнія навіны