«Лукашэнка перайшоў у самы небяспечны стан»
- 8.05.2026, 17:29
Эксперт патлумачыў, што адбываецца з дыктатарам.
Аналітык Сяргей Чалы сцвярджае, што праўленне Аляксандра Лукашэнкі завершыцца на працягу некалькіх гадоў. І ўсё, што ён цяпер робіць, — гэта падводзіць вынікі свайго 30-гадовага праўлення. Такую думку Чалы выказаў у сваёй аўтарскай праграме на тэлеканале «Белсат».
«Лукашэнка ўключыўся ў рэжым падвядзення вынікаў. Але справа ў тым, што калі ўважліва паглядзець, дык там усюды — правалы... Я нават калісьці спрабаваў адсачыць, з якога моманту ўсе гэтыя правалы пачаліся. Гэта прыкладна 2010 год. Вось ягоная ідэя — стварыць 200 малачна-таварных ферм — яна і падкасіла, насамрэч, сельскую гаспадарку канчаткова. Вось гэтая гігантаманія. З тых часоў не стае кармоў, не стае людзей, не стае ветэрынараў. Адсюль і падзеж жывёлы... І тое самае паўсюль», — тлумачыць Сяргей Чалы.