ЗША перакрылі шлях 70 іранскім танкерам
- 8.05.2026, 17:57
За 25 дзён блакады.
Ваенна-марскія сілы ЗША перакрылі шлях у парты або з партоў Ірана 70 іранскім танкерам. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША ў сацсетцы X.
«У цяперашні час амерыканскія сілы не дапускаюць больш за 70 танкераў да заходу ў іранскія парты або выхаду з іх», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле даных CENTCOM, названыя гандлёвыя суда здольныя перавезці больш за 166 мільёнаў барэляў іранскай нафты, кошт якой ацэньваецца больш чым у 13 мільярдаў долараў.
Марская блакада партоў Ірана з боку ЗША пачалася 13 красавіка 2026 года. Абмежаванні распаўсюдзіліся на судны, якія ўваходзяць у іранскія парты і выходзяць з іх праз раён Армузскага праліва.