Зяленскі жорстка папярэдзіў Крэмль перад 9 маем
- 8.05.2026, 18:40
Украіна будзе адказваць Расіі люстрана на абстрэлы і атакі дронамі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, ад чаго будзе залежаць, як у краіне-агрэсары Расіі пройдзе 9 мая. Яго зварот апублікавалі на Facebook-старонцы прэзідэнта Украіны.
«Шмат цяпер новых пагроз ад Расіі. Хаця мы далі ім цалкам лагічную і зразумелую пазіцыю – будзем дзейнічаць абсалютна любстрана. Сёння яны пачалі суткі з абстрэлаў на фронце, была штурмавая актыўнасць. Выкарыстоўваюцца дроны. Учора яны наносілі яшчэ больш паветраных удараў. Былі нашы люстраныя адказы. Заўтрашні дзень залежыць ад таго, што мы пачуем сёння», – сказаў Зяленскі.
Ён дадаў, што 8 мая, калі большая частка свету ўзгадвае і шануе памяць воінаў Другой сусветнай вайны, сённяшнія расійскія нацысты працягваюць сваю вайну і ўсё яшчэ спрабуюць вярнуць тыя самыя парадкі, якія прайгралі ў Другой сусветнай.